Расійскае ФСБ апублікавала відэа, як мянялі баскетбалістку на гандляра зброяй. Амаль як у кіно

Баскетбалістку зборнай ЗША Брытні Грайнер, асуджаную на 9 гадоў калоніі за наркотыкі, памянялі сёння на Віктара Бута, які з 2008 года знаходзіўся ў зняволенні ў ЗША і быў асуджаны на 25 гадоў за кантрабанду зброі. У сваёй версіі справаздачы пра абмен расіяне пастараліся абставіць усё максімальна па-кіношнаму.

08.12.2022 / 22:12

У роліку сярод іншага паказваюць, як амерыканская баскетбалістка з'язджае з калоніі ў Мардовіі. «Прыедзеш сюды, так? Малайчына, прыязджай», — напрыканцы звяртаюцца супрацоўніцы калоніі да Грайнер.

Бут жа ў самалёце пасля вызвалення расказвае, што для абмену яго забралі проста з турэмнай камеры.

Nashaniva.com