Францыя адолела Англію і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету

У паўфінале французы згуляюць з Марока.

11.12.2022 / 00:01

Фота: Darco Bandič, AP

Лік у матчы на 17-й хвіліне адкрыў француз Тшуамені. Ён жа на 51-й хвіліне заваліў у сваёй штрафной Сака. Хары Кейн быў дакладны — 1:1.

А на 78-й хвіліне Аліўе Жыру галавой з паса Грызмана, здавалася, паставіў кропку.

Праз некалькі хвілін французы зноў сфалілі ў сваёй штрафной. Але гэтым разам Кейн не забіў. Лік так і застаўся 2:1 на карысць французаў.

Такім чынам, у паўфіналах згуляюць:

13 снежня, Аргенціна — Харватыя.

14 снежня, Марока — Францыя.

Пачатак матчаў у 22:00 па Мінску.

Матч за трэцяе месца пройдзе ў наступную суботу. Фінал у нядзелю, 18 снежня.

Nashaniva.com