«Яны не побач, але — разам!» BYSOL праводзіць збор на калядныя падарункі дзецям палітвязняў
Фонд беларускай салідарнасці BYSOL абвясціў штогадовую акцыю «Яны не побач, але — разам!». Яна скіраваная на тое, каб забяспечыць каляднымі падарункамі тых дзяцей, таты і мамы якіх знаходзяцца ў Беларусі за кратамі.
11.12.2022 / 14:34
Мы можам дапамагчы мамам і татам, якія цяпер не могуць быць побач са сваёй сям'ёй, падарыць іх дзецям святочную атмасферу, а самім вязням — магчымасць на імгненне апынуцца побач са сваімі дзецьмі.
Агульная сума збору: 15 000 €. На кожнае дзіця будзе вылучана разавая выплата ў 100 еўра. У выпадку, калі сабраная сума перавысіць заяўленую, BYSOL перавядзе звышфінансаванне сем'ям палітвязняў з дзецьмі.
Падтрымаць фінансава збор можна тут.