Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля 45 сутак арышту

Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля чарговых 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

13.12.2022 / 10:24

Інфармацыі аб яе месцазнаходжанні няма, паведамляе Humanconstanta.

Наста Лойка была затрымана 28 кастрычніка і пазней тройчы асуджана да адміністрацыйнага арышту. На адным з судоў праваабаронца распавядала пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.

Nashaniva.com