Андрэя Макарэвіча абвясцілі «замежным агентам» з-за прапаганды «дэвіянтнай мадэлі паводзін, якая не адпавядае дзяржаўнай палітыцы РФ»

Музыкант Андрэй Макарэвіч быў уключаны Мінюстам РФ у спіс «замежных агентаў» па звароце Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні экстрэмізму МУС (цэнтр «Э»). Пра гэта стала вядома з рашэння суда, вытрымкі з якога апублікаваў кіраўнік «Агоры» Павел Чыкаў.

13.12.2022 / 10:44

У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што «большая частка публікуемых Макарэвічам А. В. матэрыялаў непасрэдна звязана з тэматыкай спецыяльнай ваеннай аперацыі па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны, у якіх абазначаны чалавек сістэматычна распаўсюджвае негатыўныя думкі аб рашэннях, якія прымаюцца органамі дзяржаўнай улады РФ і іх прадстаўнікамі, у тым ліку абвінавачваючы ў здзяйсненні ваенных злачынстваў, а таксама атаясамліваючы Расійскую Федэрацыю і нацысцкую Германію.

Комплексны аналіз матэрыялаў, якія распаўсюджваюцца Макарэвічам А., дазваляе зрабіць выснову аб наўмысным уздзеянні названай асобы на аўдыторыю з мэтай прапаганды дэвіянтнай мадэлі паводзін, не адпавядаючай дзяржаўнай палітыцы Расійскай Федэрацыі».

Рашэнне суда будзе абскарджана, паведаміў Павел Чыкаў.

Nashaniva.com