Піневіч: Мінздароўя будзе маніторыць заробкі дактароў, якія атрымліваюць ніжэй за 2300 рублёў
Такую заяву зрабіў сёння міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас рэспубліканскага Дня галоўнага доктара ў Беларускім дзярджаўным медыцынскім універсітэце.
14.12.2022 / 15:27
Ён нагадаў, што па даручэнні Лукашэнкі трансфармаваліся кавідныя надбаўкі, і зараз усе медыкі атрымліваюць дыферэнцыраваныя даплаты.
«Аднак і пасля ўвядзення гэтых надбавак мы зноў, па даручэнні Лукашэнкі, істотна павысілі зарплаты ўсім катэгорыям медыкаў. Я ведаю, як некаторыя негатыўна адрэагавалі на маю заяву пра сярэднюю зарплату па краіне. Таму анансую: Міністэрства аховы здароўя разам з прафсаюзам будзе аналізаваць усе ўстановы аховы здароўя і выяўляць тых дактароў, у якіх заробкі ніжэйшыя за сярэднія па краіне. А гэта, нагадаю, 2300 рублёў. Мы будзем разбірацца, чаму так здарылася. Можа, медык своечасова не атрымаў катэгорыю ці ёсць магчымасць падпрацаваць у рамках сумежнай спецыялізацыі», — заявіў Дзмітрый Піневіч.