Чатырох беларусаў з польскімі гуманітарнымі візамі выслалі з Германіі

Нямецкая паліцыя на гэтым тыдні перадала польскім памежнікам чатырох беларусаў, якія заехалі на тэрыторыю ЕС па польскіх гуманітарных візах, але ў Польшчы не затрымаліся і паехалі далей на захад, паведамляе польская Памежная служба. 

15.12.2022 / 16:55

Польска-нямецкая мяжа

Адзін з гэтых людзей прыехаў з гуманітарнай візай у Польшчу і практычна адразу паехаў у Германію ды папрасіў там прытулак. Але паколькі віза была польская, то немцы ў Польшчу яго і адправілі, дзе яго таксама папрасілі пакінуць краіну.

Іншыя два беларусы, 54 і 55 гадоў, таксама прыехалі ў Польшчу на падставе гуманітарнай візы, перабраліся ў Германію і там падалі заяўкі на атрыманне міжнароднай абароны. Але калі нямецкія ўлады вярнулі іх у Польшчу, то беларускія грамадзяне самі паехалі ў Беларусь, хоць польская віза дазваляла ім застацца.

Nashaniva.com