Мінскі аэрапорт засыпае снегам, пасажыраў просяць прыязджаць загадзя
У раёне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» — моцны снегапад. Пакуль што ўсё працуе ў штатным рэжыме і рэйсы выконваюцца ў адпаведнасці з сутачным планам палётаў, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта, але пасажырам варта складаныя ўмовы надвор'я мець на ўвазе.
15.12.2022 / 17:34
Фота: Нацыянальны аэрапорт «Мінск»
«Снегаўборачная тэхніка на ўзлётна-пасадачнай паласе і пероне працуе амаль без перапынку», — гаворыцца ў паведамленні.
Тым не менш з-за непагадзі пасажыраў просяць планаваць паездку ў бок аэрапорта загадзя, бо дарожны рух можа быць абцяжараны.