Пчаляр-паэт Мікола Папека — на волі
Пра вызваленне Міколы Папекі паведаміла «Вясна».
17.12.2022 / 11:41
Мікалай Папека — паэт і пчаляр з Пружанаў, фігурант «справы карагодаў», асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») за ўдзел у акцыі 13 верасня 2020 года ў Брэсце.
У пачатку красавіка яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі з хіміі ў калонію на 8,5 месяца.
Сёння Мікола выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15, цалкам адбыўшы тэрмін.
Як вядома «Нашай Ніве» ад былых вязняў Магілёўскай калоніі, некалькі месяцаў назад яму прапаноўвалі датэрміновае вызваленне ўзамен на прашэнне аб памілаванні — ён адмовіўся.