Як ЗША адгаворвалі ўкраінцаў забіваць расійскага генерала Герасімава

У расследаванні New York Times расказваецца, як амерыканскія чыноўнікі спрабавалі схаваць ад УСУ, што начальнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў збіраецца на фронт, але тыя аказаліся на крок наперадзе.

17.12.2022 / 23:07

Фота: прэс-служба Мінабароны РФ

Расійскія военачальнікі прыязджалі на перадавую, каб падтрымаць дух салдат.

Штаты, калі даведаліся, што Герасімаў збіраецца прыехаць на лінію фронту, не сталі дзяліцца гэтай інфармацыяй з украінскімі вайскоўцамі. Амерыканцы баяліся, што забойства генерала справакуе канфлікт паміж Расіяй і ЗША.

Аднак украінцы даведаліся пра запланаваную паездку Герасімава.

Пасля перамоў з Белым домам амерыканскія чыноўнікі папрасілі УСУ не біць па генерале, калі той будзе на фронце. Але было позна. Ва ўкраінскім войску адказалі, што атака ўжо запушчана. Удар па расійскіх пазіцыях тады забіў некалькі дзясяткаў салдат, але Герасімава сярод іх не было.

Пасля гэтага высокія расійскія начальнікі зменшылі свае візіты на фронт.

Nashaniva.com