Малдова ўпершыню перастала купляць расійскі газ
Малдова перастала быць залежнай ад газу з Расіі, паведаміў міністр інфраструктуры і рэгіянальнага развіцця Андрэй Спыну.
18.12.2022 / 10:49
Фота: Rusica Viorica
«Упершыню ў гісторыі нашай краіны правы бераг [Днястра] не будзе спажываць газ, які пастаўляецца «Газпрамам». З мінулага года мы абяцалі, што будзем ствараць рэзервы і знаходзіць альтэрнатывы, каб перастаць залежаць ад адной крыніцы. Мы дасягнулі гэтага», — напісаў ён.
«Малдовагаз» пачаў закупляць паліва ў дзяржпрадпрыемства «Энергаком» для спажывання на правым беразе Днястра. Адкуль і па якой цане яго набывае «Энергаком», не ўдакладняецца.