Збіраюць грошы на падтрымку сям'і Аляксея Стрэльнікава 

Беларуская Рада культуры абвясціла збор сродкаў на дапамогу сям'і тэатральнага крытыка Аляксея Стрэльнікава, які памёр учора, яму было 39 гадоў. Сродкі неабходныя для арганізацыі пахавання і дапамогі блізкім. У Аляксея засталіся жонка і маленькі сын.

18.12.2022 / 17:47

Аляксей Стрэльнікаў нарадзіўся ў 1983 годзе ў Новасібірску, але большую частку жыцця правёў у Беларусі. Скончыў журфак БДУ і тэатразнаўчую аспірантуру Акадэміі мастацтваў. Быў кандыдатам мастацтвазнаўства.

Да 2020 года Стрэльнікаў выкладаў у Акадэміі мастацтваў, пасля яго звольнілі па палітычных матывах, за падтрымку забастоўкі.

Пісаў пра тэатр, быў у журы фестываляў драматургіі. Быў у віры шматлікіх культурных ініцыятыў.

Паўдзельнічаць у зборы сродкаў можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

«Падпарадкавацца гэтаму страху — значыць прайграць». Апошняе інтэрв'ю Аляксея Стрэльнікава

Памёр тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў. Яму было 39 гадоў

Nashaniva.com