Зяленскі: Расія атрымала яшчэ 250 «Шахедаў» ад Ірана
Пра атрыманне Расіяй новай партыі іранскіх дронаў украінскі прэзідэнт заявіў у звароце да ўдзельнікаў сустрэчы лідараў Аб'яднаных экспедыцыйных сіл Вялікабрытаніі.
19.12.2022 / 18:56
«Гэтай ноччу Украіна зноў была атакаваная іранскімі дронамі. 34 «Шахеды». Я кажу і колькасць, і назву, і цалкам канкрэтна.
Гэта «Шахеды» з новай партыі, якую атрымала Расія ад Ірана. 250 штук — столькі ўсяго «Шахедаў» цяпер атрымана дзяржавай-тэрарыстам», — заявіў украінскі прэзідэнт.
Паводле слоў Зяленскага, расійскія ракеты і іранскія дроны выкарыстоўваюцца пастаянна для ўдараў перш за ўсё па ўкраінскай энергетыцы.
У прыватнасці, нядаўні масіраваны ўдар па Украіне закрануў больш за 20 мільёнаў украінцаў, а гарады-мільённікі і большасць украінскіх рэгіёнаў засталіся абсалютна без электрычнасці.