Пачалі судзіць хлопца за «напад на Азаронка»

Сёння ў Заводскім судзе Мінска пачалі разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Арцёма Забелянкова. Ён нібы ўжыў гвалт у дачыненні да Рыгора Азаронка і пагражаў гвалтам аператару Андрэю Іваненку.

20.12.2022 / 11:39

Рыгор Азаронак

«11 кастрычніка 2020 года знаходзіўся на праспекце Пераможцаў у Мінску, дзе патрабаваў спыніць здымку ад супрацоўнікаў аднаго з тэлеканалаў».

Акрамя таго, Арцём Забелянкоў абвінавачваецца ў тым, што «11 кастрычніка 2020 года сумесна з іншымі асобамі ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў».

Nashaniva.com