«Ці былі ў беларусаў легенды пра нябесных жыхароў?» Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»

22 снежня, у чацвер, Беларускі моладзевы хаб у Варшаве запрашае на чарговую «каву з гісторыкам». Гэтым разам Цімафей Авілін раскажа пра тое, як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб'екты на ім.

20.12.2022 / 20:48

Мы ведаем старажытныя міфы і легенды розных народаў пра зоркі. А ці былі ў беларусаў свае легенды пра нябесных жыхароў?

Як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб'екты на ім? На гэтыя ды іншыя пытанні вы знойдзеце адказы на гэтай сустрэчы. Тут будуць разглядацца народныя ўяўленні, звязаныя з зоркамі, сузор'ямі, метэорамі і Месяцам. Крыніцамі матэрыялу паслужылі экспедыцыйныя запісы аўтара і іншых даследнікаў, творы беларускага фальклору, а таксама «кніжная» народная астраномія са старажытнай усходнеславянскай літаратуры.

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 22 снежня, у 18:30 па адрасе: Варшава, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6).

А для тых, хто не зможа далучыцца да імпрэзы непасрэдна ў Беларускім моладзевым хабе, будзе ладзіцца трансляцыя на Youtube.

Nashaniva.com