Хлопца асудзілі на 2 гады калоніі за «напад на Азаронка»

У судзе Заводскага раёна Мінска вынеслі прысуд 25-гадоваму Арцёму Забелянкову.

21.12.2022 / 14:19

Рыгор Азаронак

Ён нібы ўжыў гвалт у дачыненні да Рыгора Азаронка і пагражаў гвалтам аператару Андрэю Іваненку.

«11 кастрычніка 2020 года знаходзіўся на праспекце Пераможцаў у Мінску, дзе патрабаваў спыніць здымку ад супрацоўнікаў аднаго з тэлеканалаў».

Азаронак на суд не з'явіўся, але перадаў заяву, у якой напісаў, што не мае прэтэнзій да абвінавачанага. Аператар Іваненка прасіў на працэсе не пазбаўляць хлопца волі, паведамляе «Вясна».

Nashaniva.com