Мужчыну вінавацяць, што ён пакінуў 43 тысячы каментароў у пратэсных суполках
21.12.2022 / 16:57
«Наша Ніва» ідэнтыфікавала чалавека, супраць якога завялі 58 крымінальных спраў.
Сяргей Мардзіловіч. Фота: сацсеткі
Па нашых звестках, затрыманага клічуць Сяргей Мардзіловіч, яму 45 гадоў. Апошнія гады ён працаваў менеджарам па міжнародных перавозках мінскай кампаніі «Трансглобал».
Мы праверылі тэлеграм-акаўнт, які ГУБАЗіК дэманструе ў відэа — мужчына сапраўды вельмі актыўна каментаваў розныя допісы ў больш чым 30-ці групах. Тэлеграм-акаўнт быў больш-менш прыстойна абаронены, але ён не мяняў яго з 2018 года.
Сілавікі вінавацяць яго ў «пагрозах дзяржслужачым у інтэрнэце». А таксама быццам бы ў перадачы нейкіх звестак пра свайго былога аднакласніка-сілавіка ў «Чорную кнігу Беларусі».