Фігуранта справы «Армія з народам» Сяргея Коршуна выпусцілі з ШІЗА. Ён правёў там больш за месяц
Пра стан ягонага здароўя нічога не вядома.
22.12.2022 / 19:02
У мінулую нядзелю 44-гадовага Сяргея Коршуна вызвалілі з ШІЗА. Яму «накінулі» некалькі тэрмінаў запар, і ён прасядзеў там 38 дзён. Пра стан ягонага здароўя нічога не вядома.
Сяргей Коршун — капітан міліцыі ў адстаўцы і адзін са стваральнікаў тэлеграм-канала «Армія з народам». Быў затрыманы 21 ліпеня 2020 года. У маі 2021 года яму прысудзілі чатыры з паловай года пазбаўлення волі, а ў маі 2022 года ўнеслі ў «спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» па загадзе КДБ. Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3, што знаходзіцца ля Віцебска.