Аўтамабільны сайт av.by павіншаваў сваіх чытачоў са святамі беларускамоўным ролікам
Звычайна рускамоўны рэсурс av.by гэтым разам абраў для навагодняга віншавання беларускую мову.
22.12.2022 / 22:49
«Адным сонечным снежаньскім днём каманда av.by сабралася, каб ад усёй душы павіншаваць усіх вас з надыходзячым Новым годам. Мароз быў крэпкі, але мы не здаліся! І гэта ўсё — дзеля вас. Спадзяёмся, што нашы сардэчныя радкі ў кожным знайдуць водгук і напоўняць вас святочным настроем і цяплом. Урачыста абяцаем не зварочваць з абранага шляху і напоўніць 2023-ці крутымі абнаўленнямі, навінамі і сэрвісамі», — піша каманда av.by на сваім сайце.