Стаў вядомы лёс былога галкіпера зборнай Хамутоўскага, якога затрымалі па вяртанні ў Беларусь на лячэнне

У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 снежня пачнуць разглядаць крымінальную справу супраць Васіля Хамутоўскага.

23.12.2022 / 09:21

Працэс будзе весці суддзя Таццяна Шоцік. Яго абвінавачваюць у «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» паводле арт. 342 КК, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, былы футбаліст зборнай Беларусі і трэнер Хамутоўскі быў затрыманы 30 верасня.

Спачатку ён атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту за перасылку матэрыялаў з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, а потым, як сцвярджаецца, быў перазатрыманы па крымінальнай справе.

Пасля выбараў Васіль асудзіў гвалт і з’ехаў з краіны. Апошнім часам працаваў ва Украіне разам з Алегам Дулубам. Затрымалі Васіля пасля вяртання ў Беларусь, куды ён прыехаў на лячэнне.

Nashaniva.com