Калі знойдзеце на гэтым малюнку сэрца, значыць, вы вельмі назіральны

Карыкатурыст Д’ёрдзь Дудаш, які працуе пад псеўданімам Дудольф, падрыхтаваў для сваіх прыхільнікаў чарговую загадку. Гэтым разам вам трэба знайсці на падрыхтаваным ім малюнку сэрца, і гэта будзе няпроста.

25.12.2022 / 10:25

Вы назіральны чалавек? Можаце лёгка знайсці згубленыя рэчы? Прайдзіце невялікі тэст, каб зразумець гэта.

Трэба толькі выдаткаваць пару хвілін, каб разабрацца ў галаваломцы вядомага венгерскага мастака Дудольфа. Гэтым разам ён падрыхтаваў малюнак з мноствам маленькіх ружовых слімакоў, сярод якіх хаваецца адно сэрца. І вы павінны яго знайсці!

Крыніца: старонка Дудольфа ў фэйсбуку

Не можаце хутка даць рады? Не хвалюйцеся, бо рашэнне не з лёгкіх.

Пакуль вы ўсё яшчэ спрабуеце ўбачыць сэрца, мы раскажам вам, хто такі Д’ёрдзь Дудаш. Гэта венгерскі карыкатурыст, які пастаянна малюе яркія галаваломкі з вялікай колькасцю дэталяў. Яго працы можна пабачыць у яго фэйсбуку.

Прыйшоў час убачыць адказ! Вы знойдзеце яго пад анонсамі.

Чытайце таксама:

Знайдзіце зефір паміж цюленямі і адчуйце сябе геніем. Гэта не так проста!

Свет стаіць на мяжы глабальнага інфармацыйнага крызісу: хутка чалавецтву не будзе ў чым трымаць інфармацыю

Калі мыеце падлогу, дадайце гэта ў вядро — і падлога будзе зіхацець

Вось дзе хавалася сэрцайка.

Nashaniva.com