У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ дваццаць беларусаў — сярод іх Вадзім Пракоп'еў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ дваццаці чалавек. Цяпер у ім 988 чалавек, з іх 242 — беларусы.

23.12.2022 / 16:18

Сярод іх юрыст Аляксей Дайнэка, Валянцін Музыкін, Анатоль Міхайлаў, Яўген Бужынскі, Вячаслаў Бяганскі, Вадзім Пракоп'еў, Ігар Чамякін, Дзяніс Хаміцэвіч, Віталь Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Сяргей Лісоўскі, Вольга Пятух, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Яўген Віславух, Аляксандр Колпак, Максім Ражкоў, Алег Канавалаў.

Nashaniva.com