Лукашэнка зацвердзіў спіс вышэйшых чыноўнікаў, абавязаных праходзіць медыцынскі агляд
Аляксандр Лукашэнка 22 снежня падпісаў указ № 436 «Аб медыцынскім аглядзе кіруючых кадраў». Дакумент змяшчае спіс вышэйшых кіруючых пасад краіны, пры прызначэнні на якія дзяржслужачыя павінны праходзіць спецыяльны медыцынскі агляд.
24.12.2022 / 09:57
Згодна з указам, медыцынскі агляд праходзяць чыноўнікі, якія з'яўляюцца кандыдатамі на наступныя пасады:
— прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь і яго намеснікі;
— старшыня Канстытуцыйнага Суда і яго намеснік;
— старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і яго намеснікі;
— кіраўнік Адміністрацыі і яго намеснікі;
— дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі і яго намеснікі (калі прызначаецца цывільны);
— старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю і яго намеснікі;
— генеральны пракурор і яго намеснікі;
— старшыня праўлення Нацбанка і яго намеснікі;
— кіраўнік справамі і яго намеснікі;
— старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і яго намеснікі (калі прызначаецца цывільны);
— старшыні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іх намеснікі;
— старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі;
— начальнік Службы бяспекі;
— начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра (калі прызначаецца цывільны);
— старшыня Следчага камітэта і яго намеснікі (калі прызначаецца цывільны);
— старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і яго намеснікі (калі прызначаецца грамадзянскі);
— старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і яго намеснікі;
— старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта і яго намеснікі;
— старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і яго намеснік;
— начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і яго намеснікі;
— міністры, старшыні дзяржаўных камітэтаў, падпарадкаваных Савету Міністраў, і іх намеснікі;
— кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
— упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў;
— надзвычайныя і паўнамоцныя паслы, пастаянныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях;
— памочнікі прэзідэнта;
— прэс-сакратар прэзідэнта;
— старшыні гарвыканкамаў і райвыканкамаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў у гарадах.
Яны абавязаны прайсці медкамісію па накіраванні дзяржорганаў, якія ўключылі іх у спіс кандыдатаў на пасаду. Ёсць толькі адно выключэнне — калі «іншае рашэнне не прынята прэзідэнтам».
Медагляд будзе праводзіць спецыяльна створаная міжведамасная медыцынская камісія, якая будзе працаваць на базе Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва справамі. Яна ж зможа накіроўваць чыноўнікаў на медыка-сацыяльную экспертызу.