Займае ўвесь паверх, на беразе Свіслачы. Самая дарагая кватэра ў Серабранцы — 355 квадратных метраў чыстай раскошы ФОТЫ
Камінная зала, пакой для персаналу, сталовая, кабінет-бібліятэка, саўна, басейн. Кватэра на Якубава, 82 — самая дарагая кватэра ў Серабранцы. Ну і палацавы інтэр’ер адпаведна.
24.12.2022 / 23:00
«Элітная і ўнікальная кватэра плошчай 355 кв. м. Цэлы паверх у вашым распараджэнні, адна кватэра на пляцоўцы», — гаворыцца ў паведамленні.
У кватэры — 9 пакояў, з іх 7 жылых, вялікая кухня — 29,5 кв. м, 4 санвузлы, 6 зашклёных шклопакетамі лоджый.
Да таго ж — 2 машына-месцы ва ўласнасці ў паркінгу.
З вокнаў адкрываюцца чароўныя віды на паркавую зону і раку Свіслач.
«Гэтую кватэру трэба бачыць!» — пераконвае прадавец.
Цана — каля 370 тысяч даляраў.