Раство-2023: не «вясёлых свят», а веры і вызвалення

06.01.2023 / 23:49

Сёння не ўсе маюць магчымасць абняць свайго тату ці маму. Сёння не ўсе маюць магчымасць памаліцца ў царкве ці касцёле. Сёння не ўсе нашы суседзі-ўкраінцы маюць нават святло ў доме, не кажучы пра куццю. 

Не вясёлыя ў гэтым годзе Каляды. 

Але няхай усім дзецям будзе трохі радасці. Няхай усім вернікам дадасца веры. Няхай і кожны дзень гэтых невясёлых свят набліжае перамогу Украіны і нашай роднай Беларусі над ірадамі, набліжае вяртанне татаў і мам, каб святло і куцця вярнуліся ў кожную хату. 

Nashaniva.com