Санта-Клаусы вярталіся з паба на бронетранспарцёры і захраслі ў жывой агароджы

Бронетранспарцёр, у якім ехалі Санта-Клаусы, заблакаваў дарожны рух у Брытаніі ля горада Хейлі ў графстве Корнуал, паведамляе Бі-бі-сі.

25.12.2022 / 15:14

Людзі, пераапранутыя ў касцюмы Санта-Клаусаў, верагодна, святкавалі ў пабах. А калі вярталіся назад на браніраванай машыне, то захраслі. Ратаваць іх давялося паліцыі.

Нікога не затрымалі.

Паласа для руху машын была заблакаваная каля дзвюх гадзін.

«Яны праляцелі міма мяне з песнямі, а пазней мы знайшлі іх у месцы, дзе паласа звужаецца», — распавёў відавочца.

З яго слоў, спробы вызваліць бронетранспарцёр выглядалі смешна.

Украінскія сацсеткі ўжо адрэагавалі на навіну, асноўнае пытанне — чаму бронетранспарцёр яшчэ не на фронце.

Nashaniva.com