«І вось так адной адкруткай разабралі паўмаршруткі!» Новы верш ад Андрэя Скурко

Жонка палітвязня-нашаніўца Андрэя Скурко Паўліна надрукавала ў фэйсбуку свежы мужаў верш, напісаны за кратамі: пра зайцоў, маршрутку, адкрутку і шафёра Мядзведзя.

25.12.2022 / 21:14

Паўліна Скурко з сынам Тамашыкам. Тамашык — найпершы адрасат гэтых цудоўных вершыкаў, якія тата складае ў калоніі

Селі зайцы ў маршрутку.
Самы меншы меў адкрутку.
Доўга ехаць… Што рабіць?
Сталі вінцікі круціць.
Пакуль выехалі з лесу,
Адкруцілі яны крэсла.
А як ехалі праз поле,
Адвінцілі люк на столі.
Пад’язджалі да ракі —
З дзверцаў вынялі шрубкі.
І вось так адной адкруткай
Разабралі паўмаршруткі!
Стала зайцам не да смеху —
Перастала яна ехаць.
Уздыхнуў шафёр Мядзведзь:
«Як жа ў горад нам паспець?»
Ён знайшоў рашэнне хутка
І зайцам раздаў адкруткі.
Ды суровы даў загад:
Прыкруціць усё назад!

Nashaniva.com