БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

У Мінску заўважылі незвычайныя аўтобусы. Як такога дачакацца

27.12.2022 / 14:34

Nashaniva.com

Магчыма, вы ўжо бачылі святочна ўпрыгожаны грамадскі транспарт у Мінску: аўтобусы, тралейбусы і трамваі абвешаны гірляндамі. Па гарадскіх маршрутах курсіруюць больш за 45 адзінак навагодняга транспарту. Хочаце пракаціцца? Кажуць, што там і ў салонах усё па-навагодняму, піша Onliner.by.

Каб не заледзянець на марозе, чакаючы такі бліскучы аўтобус, можаце адсочваць рух упрыгожаных транспартных сродкаў. Гэтая функцыя даступная ў мабільным дадатку «Transport BY», які адсочвае рух грамадскага транспарту анлайн. Наземны транспарт, упрыгожаны да святаў, адзначаны там сімвалам у выглядзе навагодняга шара. На анлайн-карце такія аўтобусы, тралейбусы і трамваі будуць паказаныя да студзеня, пакуль не зменяць дызайн.

«Святочна ўпрыгожаны транспарт з'явіўся ў сталіцы напярэдадні Калядаў і Новага года, і мы вырашылі, што многім людзям будзе цікава пракаціцца або сфатаграфавацца ў ім. Каб не даводзілася чакаць на аўтобусным прыпынку, у дадатку мы асобна вылучылі такія аўтобусы, тралейбусы і трамваі. Яны штодня курсіруюць па ўсім горадзе», — распавёў распрацоўшчык Станіслаў Прыдыбайла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула