Літва сёлета замарозіла актывы з Беларусі амаль на 9,5 млн даляраў

Замарожаны сродкі аднаго фізічнага і шасці юрыдычных беларускіх асоб. Агульная сума, як паведамляе МУС Літвы, — 9,457 млн даляраў.

29.12.2022 / 11:52

«Позірк» піша, што сярод іх — актывы, звязаныя са старшынёй рады дырэктараў холдынга «Амкадор» Аляксандрам Шакуціным, афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларускага металургічнага завода і машынабудаўнічай кампаніі «Амкадор» — BMZ-Baltija і Amkodor Baltic, кампаніі Belintertrans Baltic.

Пад санкцыі трапілі і дзевяць юрыдычных асоб з Расіі — у іх замарозілі актываў на 77,883 млн еўра.

Nashaniva.com