У Ізраілі зацвердзілі новы кабінет міністраў на чале з Нетаньяху

Ізраільскі Кнесет зацвердзіў новы ўрад на чале з Біньямінам Нетаньяху, які вяртаецца да ўлады пасля паўтарагадовага перапынку. 

29.12.2022 / 18:20

73-гадовы Біньямін Нетаньяху зноў стаў прэм'ерам Ізраіля — ужо трэці раз. Раней ён узначальваў кабінет з 1996 па 1999 гады і з 2009-га па 2021-ы. Ужо цяпер гэта рэкорд сярод усіх ізраільскіх прэм'ераў па працягласці кіравання — 15 гадоў і 3 месяцы, — і гэта дасягненне цяпер будзе павялічвацца.

Нетаньяху акрэсліў тры галоўныя задачы, якіх новы ўрад мае намер дамагчыся: спыненне ядзернай праграмы Ірана, развіццё дзяржаўнай інфраструктуры і аднаўленне ўнутранай бяспекі ў Ізраілі.

Nashaniva.com