Беларускія настаўнікі ўзялі пад апеку сына палітзняволенай
Пра сапраўдны калядны цуд распавяла на сваёй старонцы ў фэйсбуку гамяльчанка Святлана Кароль. У яе паведамленні гаворыцца пра тое, што неабыякавыя беларусы хутка адгукнуліся на заклік палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай, напісала гомельскае выданне «Штодзень».
29.12.2022 / 23:50
Некалькі настаўнікаў на добраахвотнай аснове пагадзіліся падцягнуць вучобу 16-гадовага сына Ларысы Святаслава. «Настаўнікі па фізіцы, хіміі і матэматыцы для сына Ларысы Шчыраковай знайшліся вельмі хутка. Дзякуй, родныя беларусы!» — напісала Святлана Кароль.
Ларыса Шчыракова некалькі месяцаў таму ў сацыяльных сетках звярталася да беларусаў з просьбай дапамагчы з вучобай яе сыну, калі яе арыштуюць.