Мікеланджэла быў бы ў шоку. Паглядзіце, якую яркую кватэру прадаюць у Мінску

Незвычайную трохпакаёвую кватэру з размаляванымі столямі прадаюць амаль за 105 тысяч даляраў. Увагу на яе звярнуў канал «Будні рыэлтара».

30.12.2022 / 09:48

Кватэра знаходзіцца на Маякоўскага, 8 у цагляным доме 1973 года пабудовы (але тры гады таму быў капрамонт). Гэта першы паверх.

У жылых пакоях пакладзены паркет, на кухні — ламінат. Сцены на кухні і калідоры абшытыя вагонкай. Асаблівасць кватэры — размаляваныя нацяжныя столі.

Агульная плошча — 68,7 квадратнага метра, жылая — 47,1.

«Ціхі раён горада, ад якога да цэнтра можна даехаць на транспарце менш чым за 5 хвілін, прыпынак знаходзіцца ў 2-х хвілінах ад дома!» — рэкламуюць у аб'яве.

Цана такой арт-кватэры — 104 900 даляраў.

Nashaniva.com