БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Мінску асудзілі на 4 гады грамадзяніна Латвіі — верагодна, той крытыкаваў Лукашэнку

30.12.2022 / 14:55

Nashaniva.com

Грамадзяніна Латвіі Дзмітрыя Міхайлаўса Мінскі гарадскі суд прысудзіў да 4 гадоў калоніі, паведамляе leta.lv са спасылкай на МЗС Латвіі.

Судзілі мужчыну па чатырох артыкулах — заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі (ч. 3 арт. 361), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), распальванне варожасці (ч. 2 арт. 130) і абраза Лукашэнкі (ч. 1 і 2 арт. 368).

Затрымалі Міхайлаўса ў сакавіку 2022 года.

Пазней КДБ уключыў яго ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

МЗС Латвіі раней паведамляў, што ў Міхайлаўса праверылі тэлефон і ўладам не спадабаліся паведамленні, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі. Калі супрацоўнікі консульства прыбылі на сустрэчу з затрыманым, то яго не заспелі, паколькі яго на месяц змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу для правядзення экспертыз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула