Мінюст пазбавіў ліцэнзій 10 адвакатаў. Сярод іх — абаронцы Калеснікавай і Бяляцкага

Прычынамі Мінюст называе «дыскрэдытацыю адвакатуры» і «недастатковую кваліфікацыю».

30.12.2022 / 17:57

З 28 снежня дзеянне ліцэнзій спынілі ў Камісарава Андрэя, Невядоўскага Андрэя, Папкоўскага Ягора — у сувязі з выключэннем з тэрытарыяльных калегій адвакатаў за «правіны, несумяшчальныя са званнем адваката». Таксама з гэтай даты без ліцэнзіі Давыдчык Марыя, Касмач Сяргей, Мамонька Галіна, Мацкевіч Віктар, Пыльчанка Уладзімір, Ягадзінскі Уладзімір — нібыта ў іх недастаткова кваліфікацыі.

Уладзімір Пыльчанка быў адвакатам Марыі Калеснікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Андрэевай, Лявона Халатрана і іншых.

Віктар Мацкевіч быў адвакатам Алеся Бяляцкага, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіры Гаеўскага-Ханада, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыкі.

З 11 студзеня 2023 года спыняюць ліцэнзію, выдадзеную Чырве Аляксандру. Прычынай называюць «правіны, несумяшчальныя са званнем адваката».

Nashaniva.com