«Хачу пажадаць беларусам вытрымкі ў новым годзе». Кіраўнік «Байпола» павіншаваў з 2023 годам
Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб'яднанага пераходнага кабінета Аляксандр Азараў падзякаваў беларусам за 2022 год, падсумаваў яго вынікі і выказаў сваё пажаданне на наступны год.
31.12.2022 / 17:56
«2022-гі год стаў цяжкім выпрабаваннем на трываласць і вытрымку беларускага народа і братэрскай Украіны. На першы погляд, камусьці магло падацца, што ініцыятыва цалкам у руках дыктатуры, і супраціў не мае сэнсу. Але ў рэальнасці ўсё наадварот. Увесь дэмакратычны свет аб’яднаўся, пуцінская і лукашэўканская дыктатуры аслаблі як ніколі.
Вытрымка не замінае імклівасці, што на справе пацвердзіў украінскі народ. Хачу пажадаць беларусам вытрымкі ў новым годзе».