Вызвалілі Дзмітрыя Гопту. Хлопец з разумовай адсталасцю правёў за кратамі два гады

Сёння ён прыехаў у свой родны горад Жлобін і сустракаць Новы год будзе разам з сям’ёй, піша «Вясна».

31.12.2022 / 18:17

Дзмітрый Гопта — хлопец з разумовай адсталасцю. Быў асуджаны на два гады калоніі за ўдзел у народных выступах 9—10 жніўня 2020 года ў Жлобіне.

«Дзіма заплакаў: «Мама, не хачу!» За беспарадкі ў калонію адправілі хлопца з разумовай адсталасцю

«Мама, мне вельмі сорамна, што я тут». Маці Дзмітрыя Гопты са Жлобіна сустрэлася з сынам у калоніі

Nashaniva.com