У Полацку павалілася галоўная елка горада ФОТАФАКТ

«Наша навагодняя прыгажуня вырашыла адпачыць і легчы спаць», — паведамілі чытачы партала gorod214.

02.01.2023 / 10:18

Елка ўпала каля 23 гадзін 1 студзеня. Частка цацак разбілася, ствол дрэва зламаўся. Магчыма, гэта адбылося праз вецер, які пачаў узмацняцца ўвечары. 

Вось так елка выглядала да падзення.

Nashaniva.com