Гомельскія ябацькі перадалі падарункі расійскім вайскоўцам, а іх знішчыла падчас удару па Макееўцы

Гомельскія праўладныя актывісты передалі навагоднія падарункі расійскім вайскоўцам у акупаваную Макееўку, але іх база была знішчаная ў навагоднюю ноч украінскімі ўзброенымі сіламі.

03.01.2023 / 15:56

Пра гэта ў сторыс у інстаграме распавяла гамяльчанка Наталля Пяшэвіч — ініцыятар збору падарункаў, заўважыла выданне «Флагшток».

Наталля Пяшэвіч стала актывісткай руху «Патрыёты Беларусі» ў 2020 годзе. Удзельнічала ў аўтапрабегах у падтрымку Лукашэнкі.

Nashaniva.com