Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу
Палітвязень Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу амаль адразу пасля пераводу ў магілёўскую калонію.
03.01.2023 / 17:32
Скрыншот з відэа БелТА
У Аляксандра Фядуты абвастрыліся праблемы з сэрцам, з'явіліся ацёкі.
Аляксандр Фядута і да арышту быў не самы здаровы чалавек.
Палітолага асудзілі да 10 гадоў зняволення па «справе змоўшчыкаў». Яго разам з Юрасём Зяньковічам і Рыгорам Кастусёвым звінавацілі ў спробе зрынуць дыктатуру Аляксандра Лукашэнкі.
Праваабаронцы палічылі справу справакаванай і сфальсіфікаванай і прызналі асуджаных па ёй палітзняволенымі.