Серыял «Радня» (Kindred) — магічныя падарожжы ў часе, чорная амерыканка трапляе ў часы рабства
У снежні на экраны выйшла «Радня» — адаптацыя рамана Актавіі Батлер пра амерыканку, якая выпадкова трапляе ў часы рабства і плантацый. Для аматараў магічных і гістарычных сюжэтаў.
07.01.2023 / 14:00
Фота: кадр з афіцыйнага трэйлера
Раман «Радня» з вялікай дакладнасцю апісвае жыццё рабоў і адначасова аналізуе, як сучасная афраамерыканка адчувала б сябе ў гэтым свеце.
Дана Джэймс, маладая тэлесцэнарыстка з Лос-Анджэлеса 2016 года, перыядычна трапляе ў амерыканскі Мэрыленд 1815 года. Дана пераносіцца туды кожны раз, калі Руфус Вейлін, маленькі сын уладальніка плантацыі, адчувае, што яго жыццё ў небяспецы. Калі Дана вяртаецца дахаты, разумее, што за тыдні ці месяцы яе адсутнасці ў яе сапраўдным часе праходзяць толькі хвіліны ці гадзіны.
New York Times піша, што серыял слабейшы за кнігу, але таксама не без разынак. У выніку мы пачынаем думаць, што самыя страшныя пагрозы для Даны і яе сябра Кевіна не ў рабаўласніцкім мінулым з яго жорсткасцю і хваробамі, а ў нашым сёння. А самыя жахлівыя моманты гісторыі, прыдуманай Батлер, пакінутыя да наступных сезонаў «Радні». Цяперашні ж сезон заканчваецца адной з самых драматычных сцэн жорсткасці.
Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:
IMDB — 7,4/10
Rotten Tomatoes — 61% (крытыкі), 85% (гледачы)