Прапагандыстка Красоўская — сведка абвінавачвання супраць вясноўцаў пад змененым прозвішчам? А прыйшла на суд пад сваім

На суд па «справе Вясны» прыйшла прапагандыстка Алена Красоўская — яна раней называла сябе праваабаронцай, а цяпер піша артыкулы для «Беларусь Сегодня».

05.01.2023 / 14:46

Фота з сацыяльных сетак: Алена Красоўская з прапагандыстамі ў галаве стала

«Вясна» піша, што Валянцін Стэфановіч заявіў хадайніцтва, каб Красоўскую выдалілі з працэсу, бо яна давала паказанні па справе як сведка пад іншым прозвішчам — «Карповіч».

Суддзя не задаволіла гэтае хадайніцтва, бо нібыта гэта здагадкі праваабаронцы. Але было пацверджана, што сапраўды прозвішча і імя некаторых сведак мянялі «з-за іх бяспекі».

На суд Красоўская прыйшла, каб пісаць артыкул для «СБ».

Пачаўся суд над «Вясной»: першыя за паўтара года ФОТА і ВІДЭА Бяляцкага і калег. Яны патрабуюць, каб суд ішоў па-беларуску

Nashaniva.com