«Малочны гасцінец» абнавіў выяву на ўпакоўцы, бо ранейшая не матывавала да куплі

Мінскі гарадскі малочны камбінат № 2 абнавіў лагатып свайго брэнда «Малочны гасцінец» і змяніў выяву на ўпакоўцы. Рабілася гэта, як сцвярджаецца, не так проста, а па выніках даследавання.

06.01.2023 / 17:45

Прадукцыя пад брэндам «Малочны гасцінец» ва ўпакоўцы з новай выявай 

Даследаванне засведчыла, што традыцыйная карцінка лугу і кароў, якія на ім пасвяцца, змешчаная на ўпакоўцы малочнай прадукцыі, наўрад ці прымусіць новае пакаленне пакупнікоў прыняць рашэнне яе купіць. Новая выява прызнаная ў гэтым плане больш перспектыўнай.

Бутэлька малака «Малочны гасцінец» у старым афармленні

Заадно кампанія памяняла і лагатып брэнда.

Nashaniva.com