Больш, чым тэрыторыя Беларусі: ва Украіне замініравана 250 тысяч квадратных кіламетраў

Такую ацэнку ў інтэрв'ю паўднёвакарэйскаму агенцтву Yonhap даў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

08.01.2023 / 15:45

Фота: УНІАН

«Цяпер гэта найбуйнейшае міннае поле ў свеце. Яно не толькі абцяжарвае перамяшчэнне людзей, але і цягне за сабой сур'ёзныя перабоі ў сельскай гаспадарцы, адной з нашых асноўных галін», — сказаў Шмыгаль.

Прэм'ер-міністр дадаў, што разлічвае на дапамогу Паўднёвай Карэі ў размініраванні гэтых тэрыторый.

250 тысяч квадратных кіламетраў — гэта больш, чым увесь Карэйскі паўвостраў, Вялікабрытанія, і, натуральна, больш, чым Беларусь.

Nashaniva.com