Выйшаў на волю Сяргей Чыгрын
Пасля 22 сутак адміністрацыйнага арышту слонімскі журналіст і літаратуразнавец Сяргей Чыгрын выйшаў на волю, паведаміла «Радыё Рацыя».
08.01.2023 / 18:02
Сяргей Чыгрын
Сяргея Чыгрына затрымалі 16 снежня, суд Слонімскага раёна прызначыў яму тады 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Краязнаўцу інкрымінавалі перапосты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў», хоць насамрэч калегі звязваюць яго арышт з ранейшай працай у недзяржаўных медыя.
23 снежня, калі скончыўся тэрмін затрымання, Чыгрына не выпусцілі, прысудзіўшы яму яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Да апошняга часу Сяргей Чыгрын працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатра. Аднак пасля арышту кіраўніцтва ўстановы ўжо 19 снежня яго звольніла, нават не чакаючы вызвалення.