Абвясцілі пра заканчэнне кампаніі зверкі ўліковых звестак вайсковаабавязаных

У Беларусі завяршылі мерапрыемствы праверкі ўліковых звестак вайсковаабавязаных, якія праводзіліся з сярэдзіны кастрычніка па снежань 2022 года, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

10.01.2023 / 17:56

Паводле Мінабароны, насельніцтва праявіла разуменне і энтузіязм, больш за 95 працэнтаў вайсковаабавязаных прайшлі зверку ўліковых звестак. Астатнія 5 працэнтаў ці хварэлі, ці знаходзіліся за мяжой. 

Мы не можам праверыць праўдзівасць гэтай лічбы. Раней дзяржаўныя структуры былі заўважаныя ў сістэмнай фальсіфікацыі рознага роду статыстыкі.

Nashaniva.com