Стала вядома, чаму Мацюшэўскі прадае свой катэдж
Прычына празаічная і перасякаецца з крымінальнай справай толькі ўскосна.
10.01.2023 / 20:24
Учора стала вядома, што знакаміты банкір і былы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі выставіў на продаж свой шыкоўны катэдж у завулку Ржавецкім. Ён хоча за яго 1,2 мільёна даляраў у эквіваленце.
Чытайце таксама: «Як у Пугачовай»: былы віцэ-прэм'ер Мацюшэўскі выставіў свой элітны катэдж у Мінску на продаж за 3,2 мільёна рублёў
Продаж дома, які яўна пабудаваны і абстаўлены з душой і для сям'і, выглядае як крайняя мера. Але ў чым прычына?
Назіральнікі выказвалі здагадкі, што такі крок можа быць наступствам крымінальнай справы супраць банка БелВЭБ, па якой праходзіць Мацюшэўскі.
Мы апісвалі гэтую гісторыю: каб вызваліць сваіх топ-менеджараў з рук лукашэнкаўцаў, Мацюшэўскаму прыйшлося прасіць 25 мільёнаў даляраў у Ігара Шувалава, кіраўніка расійскага Знешэканомбанка.
Чытайце таксама: Арышту Мацюшэўскага папярэднічаў яго канфлікт з Калаўрам, і пагоны за гэта ўчапіліся. Падрабязнасці
Чытайце таксама: Мацюшэўскі ходзіць на допыты як на работу, а Калаўр чакае, як вырашыцца ягоны лёс — што там са справай БелВЭБа?
Як тлумачаць нам банкіры, знаёмыя з абставінамі лёсу Мацюшэўскага, апошнія падзеі сапраўды моцна «выціснулі» банкіра ў фінансавым плане (у лукашэнкаўскай Беларусі практыкуюцца выплаты «нанесенай шкоды» ў дзесяціразовым памеры, каб спыніць крымінальны пераслед).
Але гэта не стала асноўнай прычынай для продажу катэджа. Сапраўдная прычына празаічная.
«Мацюшэўскі разыходзіцца з жонкай. Трэба купіць ёй нешта і самому пераехаць падалей ад Калаўра. Калі б яго з гэтай крыміналкай не раздзелі, то можа і не прыйшлося б прадаваць, а так…» — сказаў нам адзін з банкіраў.
Жонка Васіля Мацюшэўскага — дызайнерка і стылістка Наталля Кандраценка, якая актыўна вядзе свой інстаграм. Напачатку 2000-х Кандраценка была знакамітай у Мінску мадэллю.