Затрымалі Андрэя Дзмітрыева
У Мінску затрымалі былога кандыдата ў прэзідэнты і кіраўніка арганізацыі «Гавары Праўду» Андрэя Дзмітрыева, паведамляе «Медыязона».
11.01.2023 / 22:29
Пра затрыманне Дзмітрыева паведаміла «Медыязоне» ягоная калега, падрабязнасці пакуль невядомыя.
Пасля адвакат Андрэя Дзмітрыева паведаміў, што ён знаходзіцца на Акрэсціна, больш інфармацыі па-ранейшаму няма.