Мала хто можа хутка знайсці тут кубак. А вы зможаце?

Сярод мноства канцылярскіх прылад на гэтым малюнку хаваецца кубачак. Далёка не ўсе здольныя знайсці яго за 13 секунд. А вы зможаце?

13.01.2023 / 23:00

Фота: Instaprint

Аптычныя ілюзіі — гэта малюнкі, што падманваюць мозг і правяраюць вашу назіральнасць. Прыгажосць такіх ілюзій заключаецца ў іх здольнасці прыцягваць увагу на кароткі адрэзак часу.

На малюнку ніжэй паказана шмат прадметаў, якія вы можаце штодзень бачыць дома ці на працы. Задача ў тым, каб знайсці сярод іх кубак для кавы і патраціць на гэта не больш за 13 секунд. Лепш за ўсё шукаць кубачак наступным чынам: вельмі ўважліва прыгледзьцеся да малюнка і пастарайцеся выявіць любыя прадметы, якія былі б падобныя да кубка з кавай.

Ну што, знайшлі? А гадзіннік цікае.

Хочаце пабачыць адказ? Ён знаходзіцца пад анонсамі.

Чытайце таксама:

Тое, якую жывёлу вы тут бачыце, паказвае, які вы чалавек

Ці заўважыце вы птушку на малюнку? Даём на гэта дзевяць секунд

Галаваломка для хуткіх: колькі часу вам спатрэбіцца, каб знайсці ката?

Як бачыце, кубак з кавай знаходзіцца ўверсе і ў цэнтры малюнка, паміж папкай і кнопкай.

Nashaniva.com