Дзмітрыева абвінавацілі ў фатаграфіі з Клінтан і перасячэнні беларускай мяжы

Стала вядомая прычына затрымання палітыка Андрэя Дзмітрыева. 

13.01.2023 / 15:48

У выніку «неадкладных следчых дзеянняў» высветлілася, што ён браў удзел у мірных пратэстах 2020 года.

«Таксама ўстаноўлена, што падазраваны 599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, з іх 33 — пасля 2020 года. Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША, можа сведчыць аб каардынацыі яго «палітычнай» дзейнасці з-за мяжы. Маецца інфармацыя, што затрыманы кантактаваў з Дзяржаўным сакратарыятам ЗША і асабіста з яго былым кіраўніком Хілары Клінтан», — гаворыцца ў прэс-рэлізе СК.

Супраць палітыка распачатая крымінальная справа па сумна вядомым артыкуле 342 (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Nashaniva.com