Затрымалі экскурсаводаў Алеся Варыкіша і Івана Сацукевіча
Затрыманне адбылося ў Капыльскім раёне, куды яны везлі экскурсію для ўдзелу ў абрадзе «Капыльскія цары», паведамляе радыё «Свабода».
13.01.2023 / 20:52
Алесь Варыкіш
Спачатку сілавікі затрымалі ўсю вялікую экскурсію — да 80 чалавек — з гідамі Алесем Варыкішам, Наталляй Жданок і Іванам Сацукевічам.
Ва ўсіх затрыманых праверылі дакументы і тэлефоны. Большасць людзей, акрамя экскурсаводаў, адпусцілі. Пазней стала вядома, што Варыкіша і Сацукевіча затрымалі на 72 гадзіны.
Іван Сацукевіч
«Калядныя цары» — традыцыйны навагодні абрад у вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Святкуецца ў Шчодры вечар — з 13 на 14 студзеня. У 2009 годзе ўключаны ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей ЮНЕСКА.